Архив новостей

26.03.2021
Прайшло свята “Гуканне вясны”

26 сакавiка прайшло свята “Гуканне вясны”. Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ўладкоўваецца народнае свята, які носіць назву «Гуканне вясны». Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Часцей за ўсё народнае свята супадае са святам царкоўным - Дабравешчанне. У фальклоры беларусаў нават ёсць такая прымаўка: «на Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы адпускаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на Дабравешчанне бусел прылятае».Мэта: аднаўленне нашых беларускіх традыцый, прывіццё любові да роднай мовы. Дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў разныя гульні, спявалі песні.Усе засталіся задаволены святам!


Усе засталіся задаволены святам!

Меню раздела